7 сакавіка ў Кіеве адбылася публічная сустрэча прадстаўнікоў Палку Кастуся Каліноўскага, прымеркаваная да 4-й гадавіны стварэння падраздзялення.

У сустрэчы ўдзельнічаў і дырэктар праграмы «Расейскія і беларускія студыі» Рады знешняй палітыкі “Українська призма” Яраслаў Чарнагор, які мадэраваў дыялог:
– Усе сыходзяцца на тым, што той рэжым, які ўстанавіўся ў Беларусі, антынародны і іх матывацыя была ісці ваяваць на баку Украіны з прыцэлам на тое, што ў будучыні змяніць уладу ў Беларусі і зрабіць яе дэмакратычнай вольнай краінай. Таму яны стварылі супольнасць “каліноўцаў”. Яны працуюць не толькі над тым, каб ваяваць, але мець сваю суб’ектнасць і абараняць свае сацыяльныя правы.
Сярод тэмаў сустрэчы былі і чаканыя падзеі: бліжэйшым часам плануецца візіт лідаркі беларускай апазіцыі Светланы Ціханоўскай у Кіеў і яе сустрэчы з прадстаўнікамі Палка Кастуся Каліноўскага:
– Візіт Ціханоўскай у Кіеў магчымы, і ён будзе напоўнены сустрэчамі як з украінскай уладай, так і з прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага ды іншымі беларускім добраахвотнікамі, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Укріане. І тады візіт Ціханоўскай будзе напоўнены сэнсам.
Падчас сустрэчы байцы таксама расказалі пра свой асабісты шлях, матывацыю далучыцца да абароны Украіны і бачанне будучыні Беларусі і рэгіёну.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Яраслава Чарнагора






