BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве пройдзе саміт па бяспецы з удзелам прадстаўнікоў розных краін

Сёння, 24 лютага, у трэцюю гадавіну расейскага поўнамаштабнага ўварвання, ва Украіну прыедуць 13 партнёраў, таксама 24 далучацца ў рэжыме анлайн.  Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўчора на прэс-канферэнцыі.

“У нас будзе важная сустрэча, саміт, можа, такі пераломны момант. Будуць у нас 13 лідараў афлайн, таксама анлайн будуць 24 лідары”, – сказаў прэзідэнт. Падчас саміту будзе абмяркаваны мір, гарантыі бяспекі для Украіны і будучыня калектыўнай бяспекі.

Зяленскі адзначыў, што ў Кіеў прыедзе кіраўніцтва Еўрапейскага звязу, усе камісары ЕЗ, еўрапарламентарыі і шмат дэлегацый. У сталіцу Украіну ўжо прыехалі прэзідэнты Літвы і Латвіі, прэм’ер-міністр Канады, прэм’ер Эстоніі і прэм’ер Іспаніі, кіраўніца Еўракамісіі і прэзідэнт Еўрапейскага Савета.

“Мы сёння ў Кіеве, таму што Украіна — гэта Еўропа. У гэтай барацьбе за выжыванне на коне не толькі лёс Украіны. Гэта лёс Еўропы”, — напісала ў сацсетцы Х кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Беларускае Радыё Рацыя