Адкрытае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады прайшло 14 студзеня ў кантэксце абмеркавання змяненняў у выбарчым працэсе і ацэнкі досведу выбараў у КР 2024 года. Адным з фонавых сюжэтаў дыскусіі стала праца Выбарчай камісіі папярэдняга склікання.

Удзельніца сустрэчы, экс-старшыня камісіі Алена Прыходзька агучыла асноўныя прапанаваныя змены рэгламенту выбарчага працэсу:
-Была прапанова працягнуць колькасць выбарчых дзён на 5 ці на 7. Удакладненні ў пунктах, што тычацца гендарных квот. Сістэма галасавання таксама выносілася, каб не змяняць. Наколькі мы можам забяспечыць бяспечны ўдзел, не было ніякіх звестак, што людзі пацярпелі праз тое, што яны прымалі ўдзел у галасаванні.
Па словах Прыходзькі, падрыхтоўка новай рэдакцыі выбарчых правілаў у КР працягваецца. Праект змяненняў яшчэ мусіць прайсці ўнутранае абмеркаванне і галасаванне праз тыдзень. Тэрміны правядзення выбараў застаюцца без зменаў: выбары Каардынацыйнай Рады запланаваныя на травень 2026 года.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






