10 сакавіка ў Выбарчую камісію Каардынацыйнай рады паступіла першая заяўка на рэгістрацыю выбарчага суб’екта для ўдзелу ў будучых выбарах.

Пра гэта паведаміла старшыня Выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька, адзначыўшы, што пачатак падачы дакументаў сведчыць пра старт актыўнай фазы выбарчай кампаніі.
-Мы атрымалі дакумент ад спіса “Еўрапейскі выбар”. Спіс ідзе ад дзеючай зараз у КР аднайменнай фракцыі. Лідар гэтага спіса Валер Мацкевіч. Кіраўніца штаба – Аліса Рыжычэнка
Паводле Прыходзькі, паралельна з выбарчай кампаніяй разглядаюцца і ініцыятывы, якія павінны пашырыць магчымасці ўдзелу ў галасаванні. У прыватнасці, Аб’яднаны пераходны кабінет плануе даць магчымасць былым палітычным зняволеным бясплатна атрымаць пашпарт Новай Беларусі, на падставе якога можна будзе зарэгістравацца і прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду:
–Нам прыйшло паведамленне ад КР, што Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне былым палітзняволеным выдаваць пашпарты Новай Беларусі бясплатна.
Па словах Прыходзькі, падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў працягнецца да 31 сакавіка, а з 11 да 17 мая адбудзецца наўпроставае онлайн-галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Галасаванне пройдзе на той жа лічбавай платформе Belarus ID. Удзельнікі змогуць галасаваць як па дзейным ці пратэрмінаваным пашпарце грамадзяніна Беларусі, так і па пашпарце Новай Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






