BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Крамлі заявілі, што дамовіліся з Кітаем умацоўваць супрацу

Расея і Кітай маюць намер пашырыць супрацу, каб рашуча процістаяць намаганням ЗША стрымаць абедзве краіны. У заяве, апублікаванай пасля перамоваў паміж прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам, гаворыцца, што Масква і Пекін будуць працягваць умацоўваць сваю ваенную супрацу.

Пуцін і Сі Цзіньпін перакананыя, што канфлікт ва Украіне можа быць вырашаны толькі шляхам ліквідацыі яго «першапрычынаў», цытуюць сумесную заяву Крамля ў чацвер сусветныя агенцтвы.

Раней Украіна неаднаразова заўважала, што Кітай спрыяе Расеі ў вайне, акрамя таго, нядаўна з’явіліся звесткі пра тое, што ва ўкраінскі палон трапіла мноства кітайскіх жаўнераў, якія наняліся ў расейскае войска.