Пагрозы ў адрас прэзідэнта, незаконнае распаўсюджванне інфармацыі пра перамяшчэнне войскаў – такія артыкулы могуць з’явіцца ў Крымінальным кодэксе.
Так, Крымінальны кодэкс прапануецца дапоўніць артыкулам 366-1 “Гвалт або пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, або прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў”. Пакаранне – абмежаванні волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Новым будзе і Артыкул 375-3. “Несанкцыянаванае распаўсюджванне інфармацыі аб размяшчэнні або перамяшчэнні падраздзяленняў, узбраення, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў”. Пакаранне – да шасці гадоў зняволення.