BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Крымінальны кодэкс робяць папраўкі

Згодна з прэс-службай Палаты прадстаўнікоў, санкцыі паводле 97 артыкулаў Крымінальнага кодэкса будуць перагледжаныя. Уводзяцца альтэрнатыўныя, больш мяккія віды пакаранняў, а таксама дадаюцца новыя захады ў дадатковым парадку.

Згодна з зменамі, ад пазбаўлення волі могуць вызваляцца:

  • жанчыны і адзінокія мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў ці дзяцей-інвалідаў;
  • інваліды I групы;
  • асобы, якія ўпершыню здзейснілі злачынства.

Таксама з’явяцца новыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе:

  • арт. 366-1: «Гвалт або пагроза ў дачыненні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або прэзыдэнта, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў».

Адказнасць за мяжой: пашыраецца пералік злачынстваў, за якія грамадзяне Беларусі будуць адказваць пры іх здзяйсненні за межамі краіны (распальванне варожасці, абраза прэзыдэнта, здзекаванне з дзяржаўных сымбаляў і інш.).

Змены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс сёння разглядае Палата прадстаўнікоў.