BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта

фота ELTA / DAINIUS LABUTIS

У Літве ў аўторак пачаліся тры дні датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндуме аб захаванні грамадзянства. Да вечара чацвярга выбаршчыкі з 7 да 20 гадзін змогуць прагаласаваць ва ўсіх 60 муніцыпалітэтах, незалежна ад таго, дзе яны дэкляравалі сваё месца жыхарства.

Галоўны дзень прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму аб захаванні грамадзянства – нядзеля – 12 траўня.

Як паведамляе Галоўная выбарчая камісія (ГВК), 12 мая дзверы выбарчых участкаў таксама адчыняцца ў 7 гадзін раніцы і будуць чакаць выбаршчыкаў да 20 гадзін вечара. У гэты дзень можна будзе прагаласаваць на любым выбарчым участку, іх 1895 па ўсёй Літве.

За пасаду кіраўніка краіны пазмагаюцца 8 кандыдатаў – Гітанас Наўседа, які балатуецца на другі тэрмін, вылучаная кансерватарамі прэм’ер Інгрыда Шыманітэ, прадстаўнік Партыі свабоды, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Дайнюс Жалімас, самавылучэнцы Ігнас Вегеле і Эдуардас Вайткус, заснавальнік партыі “Нёманская зара” Рэмігіюс Жэмайтайціс, вылучаны Саюзам дэмакратаў “У імя Літвы” Гедрымас Яглінскас і старшыня Партыі працы Андрус Мазуроніс.

Беларускае Радыё Рацыя