BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Латвіі абмеркавалі праблемы беларускіх уцекачоў

У Рызе камісія па грамадзянстве, міграцыі і сацыяльнай згуртаванасці абмяркоўвала пытанні інтэграцыі беларускіх бежанцаў у Латвіі. У пасяджэнні прынялі ўдзел пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс, прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і ў Латвіі Віталь Малчанаў, а таксама прадстаўнікі Парламента, МУС і Міністэрства адукацыі Латвіі, арганізацый Free Belarus, “Світанак” і “Суполка”, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Фота: tsikhanouskaya.org

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Латвіі, ад адукацыі да пенсіённага забеспячэння. Амбасадар Семаніс прапанаваў арганізацыям беларускай дыяспары прадставіць праекты дапамогі бежанцам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці. «Абмеркавалі пытанні, якія тычацца бежанцаў: пачынаючы ад праезду ў грамадскім транспарце і заканчваючы навучаннем. Дзякуй прадстаўнікам міністэрстваў, што пачулі наш голас і важнасць узнятых пытанняў», – распавёў пра сустрэчу Малчанаў.