Літоўскі бок гатовы абмяркоўваць з Беларуссю сітуацыю на мяжы і з літоўскімі грузавікамі толькі на тэхнічным узроўні, заявіў Дэйвідас Матулёніс, галоўны дарадца прэзідэнта Літвы.
«У нас ёсць адна канкрэтная праблемы, і мы спадзяемся хаця б на супрацу Беларусі ў яе вырашэнні. Мы не прадугледжваем ніякіх палітычных перамоў у бліжэйшай будучыні, мы гатовы сустрэцца і надаць інфармацыю на тэхнічным узроўні», — цытуе Матулёніса выданне delfi.
Дарадца прэзідэнта таксама сказаў, што літоўскі бок прааналізуе, якая ўласнасць Беларусі ёсць у Літве. «Спачатку мы павінны яе ацаніць, а потым паглядзім, спатрэбяцца пэўныя рашэнні ці не», — сказаў Дэйвідас Матулёніс.
Беларускае Радыё Рацыя






