BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве і Эстоніі пачаліся вайсковыя вучэнні з удзелам іншых краін НАТА

У Літве і Эстоніі пачаліся вайсковыя вучэнні. Так, у Эстоніі ў вучэннях Hedgehog 25 прымуць удзел больш за 16 тысяч чалавек. Яны сярод іншага адпрацуюць хуткае і маштабнае разгортванне саюзных сілаў з Францыі і Вялікай Брытаніі, далучэнне іх да эстонскіх войскаў і выхад на поўную баявую гатоўнасць. Гэтыя вучэнні праходзяць у больш шырокім кантэксце вучэнняў NATO па стрымліванні і абароне Steadfast Deterrence 25.

Вучэнні з удзелам каля 3,7 тысячы чалавек і 700 адзінак тэхнікі пачаліся і ў Літве. Літоўскія вайскоўцы разам з шматнацыянальнай баявой групай NATO будуць адпрацоўваць як наступальныя, так і абараняльныя аперацыі. З 16 траўня гэтае вучэнне зменіцца наступным — ужо з удзелам паветрана-дэсантнай брыгады ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя