BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве могуць змяніць Канстытуцыю, каб размясціць у сябе ядзерную зброю, – Мінабароны

У Літве гатовы разгледзець унясенне змяненняў у Канстытуцыю, калі саюзнікі прымуць рашэнне пра размяшчэнне ядзернай зброі або яе кампанентаў у краіне. Пра гэта паведаміла міністр абароны Давіле Шакалене, піша Delfi.

Паводле яе слоў, “існуюць магчымасці” змяніць артыкул 137 Канстытуцыі Літвы, які зараз забараняе размяшчэнне на тэрыторыі краіны зброі масавага знішчэння і замежных ваенных баз.

Цяпер, адзначыла міністр, канкрэтных прапаноў ад саюзнікаў няма, аднак, кажа, Літва павінна быць гатова, калі будуць прыняты адпаведныя рашэнні.

“Мая пазіцыя як міністра абароны, заключаецца ў тым, што мы ўсё ж такі павінны ініцыяваць больш глыбокую дыскусію і ацэнку гэтага пытання”, – адзначыла Шакалене.

У цэлым міністр лічыць, што Літва павінна рыхтавацца да магчымых пагроз, дзейнічаючы па прынцыпе, “нібыта заўтра будзе вайна”, бо калі такая непасрэдная пагроза з’явіцца, часу нешта змяніць не будзе.