За вышэйшую дзяржаўную пасаду супернічаюць дзейны кіраўнік дзяржавы Гітанас Наўседа – беспартыйны, які карыстаецца падтрымкай сацыял-дэмакратаў, і прэм’ер-міністр краіны Інгрыда Шыманіце, якая балатуецца ад кіроўнай правацэнтрысцкай кааліцыі.

Фаварытам зʼяўляецца 60-гадовы Наўседа, які атрымаў у першым туры два тыдні таму пераканаўчую перамогу (44% галасоў). 49-гадовую Шыманіце падтрымалі 20% выбарнікаў.
Асноўнымі тэмамі перадвыбарнай гонкі ў Літве была вайна ва Украіне і пытанні бяспекі, а таксама сацыяльна-палітычныя пытанні. Наўседа зрабіў сабе імя як цвёрды прыхільнік Украіны, якая вядзе абарончую вайну супраць РФ.
Беларускае Радыё Рацыя