BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве сышоў у адстаўку ўрад Гінтаўтаса Палуцкаса

Сёння, 4 жніўня, урад Літвы на чале з Гінтаўтасам Палуцкасам сышоў у адстаўку, прапрацаваўшы крыху менш за восем месяцаў, перадае Делфі.

Урад Літвы. Фота: delfi.lt

“Прыняўшы рашэнне аб адстаўцы з пасады Прэм’ер-міністра Літоўскай Рэспублікі, я абвяшчаю аб адстаўцы 19-га ўрада Літоўскай Рэспублікі. Магчыма, гэта прагучыць некалькі драматычна, але я сыходжу ў адстаўку, вы ж часова працягнеце працу, пакуль новы прэм’ер-міністр не вырашыць, якія змены адбудуцца“, — заявіў Палуцкас на пасяджэнні ўрада.

У ходзе апошняга пасяджэння Палуцкас заявіў, што яго Кабінету Міністраў няма чаго саромецца, а яму самому выпаў гонар узначальваць урад.

Нагадаем, што Гінтаўтас Палуцкас 31 ліпеня вырашыў сысці ў адстаўку як з пасады кіраўніка ўрада, так і з пасады старшыні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

Адстаўка стала следствам карупцыйнага скандалу, які ўзнік пасля журналісцкага расследавання. Палуцкаса абвінавачвалі ў махінацыях па некалькіх эпізодах.

Беларускае Радыё Рацыя