Кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербок выказалася адносна так званых выбараў прэзідэнта.

«У людзей у Беларусі не было выбару. Гэта горкі дзень для ўсіх, хто прагне свабоды і дэмакратыі. Замест свабодных і справядлівых выбараў і жыцця без страху і самавольства яны штодзённа сутыкаюцца з ціскам, рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека”, – напісала яна ў сацсетцы Х.
Міністр адзначыла, што больш за 1200 чалавек у Беларусі застаюцца несправядліва зняволенымі толькі таму, што мелі смеласць выказаць сваё меркаванне. “Мы іх не забываем. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя, а жорсткія рэпрэсіі павінны быць спыненыя”, – заявіла палітык.
“Мужнасць Святланы Ціханоўскай і адважных беларусаў выклікаюць у нас найглыбейшую павагу. Яны паказваюць нам, наколькі важная барацьба за нашу дэмакратыю ў Еўропе. Еўрапейская сям’я трымае свае дзверы адкрытымі для дэмакратычнай і свабоднай Беларусі»”, – адзначыла Бербок.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pa/dpa






