BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лукашэнкі няма чым пужаць – кажа польскі генерал

773-і дзень вайны. Паўднёвая Карэя выдзеліць Украіне доўгатэрміновы пакет дапамогі на $2,3 млрд. У якасці першага траншу Сеул накіруе $12 млн на рэабілітацыю параненых украінскіх вайскоўцаў. 

Тым часам, былы камандуючы Сухапутнымі сіламі Войска Польскага, генерал-палкоўнік Вальдэмар Скшыпчак заявіў, што ў Лукашэнкі няма чым пужаць. Паводле генерала, нармальную тэхніку ў Лукашэнкі забралі расейцы на вайну з Украінай. Цытата: “У яго застаўся металалом, які ён крыху мадэрнізаваў, і цяпер ездзіць каля мяжы, робіць шмат грукату і пужае, нібыта гэта танкавая армія”.

Беларускае Радыё Рацыя