У Доме Вольнай Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Гісторыя беларускага супраціву”, якая распавядае пра барацьбу беларусаў за свабоду – ад антысавецкага падполля да пратэстаў 2020 года і ўдзелу беларусаў у расейска-ўкраінскай вайне на баку Украіны.

Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
–Прайшло ўсё вельмі добра. Былі прадстаўнікі ўлады, грамадскія дзеячы, валанцёры, журналісты. Што цікава, былі журналісты не толькі з боку Украіны, але і з польскага тэлебачання. То бок, людзям гэта цікава і яны прыходзяць не дзеля галачкі, толькі каб прысутнічаць, а ім сапраўды гэта цікава. І ўчора было сказана шмат добрых і самае галоўнае – вельмі важных слоў, якія тычыліся беларуска-украінскіх адносін, нашай гісторыі, супраціву, нашых гістарычных падзей.
Падчас адкрыцця дэпутатка Львоўскай абласной рады Арэслава Хомык выканала па-беларуску легендарную песню “Муры”, якая стала гімнам беларускага пратэсту. Васіль Дораш, прадстаўнік абласной ваеннай адміністрацыі, перадаў вітальны ліст ад кіраўніка Дзяржаўнай службы Украіны ў этнапалітыцы Віктара Яленскага.









Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонду «Вільна Білорусь»






