9 верасня ў Львове Фонд «Вільна Білорусь» урачыста адкрыў Беларускі Дом-музей (Дом Вольнай Беларусі). Адкрыццё прымеркавана да Дня Беларускай вайсковай славы.
Пра функцыі Беларускага Дома ў Львове распавёў арганізатар і кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
–Паўнацэнны музей, які, мы спадзяемся, стане асновай у Нацыянальным музеі ў Вольнай незалежнай Беларусі. У гэтым будынку прывітаем беларускую нядзельную школку, і гэта будзе пляцоўка, на якой мы пастараемся аб’яднаць беларусаў Украіны. Ва Украіне пражываюць сотні тысяч этнічных беларусаў. Намесніца мэра Львова прапанавала супрацоўніцтва, таму што яны лічаць, што мы пачалі вельмі добрую справу тут у Львове.
На адкрыцці Беларускага Дому (Дому Вольнай Беларусі) у горадзе Львове таксама прайшло асвячэнне памяшкання і паніхіда па беларускіх героях, якія аддалі свае жыцці за Ўкраіну і Беларусь. Правёў богаслужэнне святар Праваслаўнай царквы Украіны Яўген Орда, які спецыяльна прыехаў з Чарнігава.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонда «Вільна Білорусь»