11-15 лістапада ў Львове і Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Там абмяркуюць ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, аднаўленне даверу паміж беларусамі і ўкраінцамі, стратэгію ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і ўкраінскімі інстытутамі і шмат што іншае.

Форум Астрожскіх адбудзецца ўжо чацвёрты раз. Ён аб’ядноўваеа экспертаў, аналітыкаў, палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Украіны і еўрапейскіх краінаў.






