BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія

Андрэй Парубій

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады і каменданта Майдана Андрэя Парубія. Палітык загінуў у выніку перастрэлкі.

«Сёння, каля 12:00 на 102 паступіла паведамленне пра стральбу ў Сыхаўскім раёне Львова. У выніку атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы. Устаноўлена, што загінулы — вядомы грамадскі і палітычны дзеяч 1971 года нараджэння», — паведамілі ў Нацпаліцыі. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца

Украінскія СМІ паведамляюць, што гэта экс-старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій.

Забойцам быў кур’ер дастаўкі, які прывёз ежу.

Андрэй Парубій быў камендантам Еўрамайдана з лістапада 2013 па люты 2014 года, які скончыўся зрынаннем Віктара Януковіча, сакратаром Рады нацыянальнай абароны і бяспекі (27 лютага — 7 жніўня 2014 года), старшынём Вярхоўнай Рады ў 2016-2019 гадах.