BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У МАГАТЭ пацвердзілі падземнае пашкоджанне ядзерных аб’ектаў Ірану

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што інспектарам арганізацыі патрэбны доступ да іранскіх ядзерных аб’ектаў, каб пракантраляваць магчымае перамяшчэнне ўрану.

Фота МАГАТЭ/Д.Калма

Як паведаміў Гросі падчас пазачарговага пасяджэння Рады кіраўнікоў МАГАТЭ, Іран паведаміў 13 чэрвеня аб спецыяльных мерах, ужытых для абароны  ядзернага абсталявання і матэрыялаў.

Рафаэль Гросі паведаміў, што паводле ўладаў Ірана, падвышэння роўню радыяцыі па-за межамі ўсіх пашкоджаных абʼектаў не назіралася і заклікаў бакі канфлікту «да максімальнай стрыманасці». Рафаэль Гросі дадаў, што гатовы сам неадкладна накіравацца ў Іран.

ВПС ЗША нанеслі масіраваны ўдар па ядзерных аб’ектах Ірану ў Натанзе, Фардо і Ісфа-гане ў ноч на 22 чэрвеня. Гэтая аперацыя атрымала назву «Паўночны молат».