BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (абноўлена)

Выбары ў Малдове б’юць рэкорды па яўцы. Сёння там абіраюць прэзідэнта і галасуюць за замацаванне ў Канстытуцыі планаў па ўступленні ў ЕЗ. Паводле дадзеных апытання CBS Research, больш за 55% грамадзян Малдовы плануюць падтрымаць заходні курс. Дзейная праеўрапейская прэзідэнтка Мая Санду лідыруе ў прэзідэнцкай гонцы, хоць, па прагнозах, зможа перамагчы толькі ў другім туры.

* * *

20-га кастрычніка адбываюцца прэзідэнцкія выбары ў Малдове. Разам з тым павінен прайсці рэферэндум пра ўступленне краіны ў Еўразвяз. Пра сітуацыю знутры распавёў беларус, які жыве ў Малдове:

– З таго, што вядома на дадзены момант, у Санду не вельмі высокі рэйтынг. Хутчэй за ўсё будзе другі тур. Большасць маіх малдаўскіх родных хоча прагаласаваць за Санду. Па працы перасякаўся з людзьмі, якія не хочуць. Тут настолькі розныя меркаванні, што спрагназаваць, хто выйграе, я не магу. Мяпкую, што будзе другі тур, Санду і яшчэ хтосьці. Больш верагодна, што Санду пераможа.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Агулам у бюлетэні будзе прадстаўлена 11 зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Па выніках апытання грамадскага меркавання яшчэ да дня галасавання лідаравалі Майя Санду (партыя Дзеянне і салідарнасць) ды Аляксандр Стояногла (Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова).

Беларускае Радыё Рацыя