BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Маскве адбудуцца перамовы па «мірным плане»

Адміністрацыя Дональда Трампа выказала аптымізм у сувязі з маючымі адбыцца перамовамі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Перамовы спецпасланніка Стыва Уіткафа і Уладзіміра Пуціна запланаваныя на другую палову дня.

Фота: Крысціна Карміліцына / ТАСС

Так званы мірны план больш падобны да Мюнхенскага пагаднення. І так усім зразумела, што Дональду Трампу абыякавы лёс Украіны і Еўразвязу, – перакананая віцэ-прэзідэнтка іспанскай Асацыяцыі Свабодных расейцаў Юлія Таран:

-Я лічу, што гэта проста гульня. Мы выдатна разумеем, што Пуціну вайна патрэбна. Бо так ён зможа ўтрымаць сваю ўладу. І ўвогуле задача Пуціна ў доўгатэрміновай перспектыве – гэта Паўночная Карэя. То бок, яму патрэбна цалкам ручная дзяржава, паслухмянае насельніцтва, якім можна без праблемаў кіраваць.

Прамыя мірныя перамовы паміж Расеяй і Украінай зараз не вядуцца.  Днямі дэлегацыі ЗША і Украіны правялі перамовы ў Фларыдзе. Кіеў рашуча адхіліў ідэю перадачы ўсяго Данбаса Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя