BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менск прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з Лі Сі

У сталіцу Беларусі прыляцеў самалёт Air China з кітайскай дэлегацыяй, якую ўзначальвае Лі Сі — адзін з сямі найвышэйшых кіраўнікоў КНР, член Пастаяннага камітэта Палітбюро КПК і кіраўнік Цэнтральнай камісіі па дысцыпліне.

Фота: БелТА

Па прылёце ў менскім аэрапорце адбыліся “кароткія перамовы” Лі Сі з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым, паведамляе дзяржагенцтва БелТА

Самалёт прыбыў у Менск з Грэцыі праз Італію, Аўстрыю, Германію і Латвію.

Назіральнікі звязваюць паездку з праблемамі кітайскага транзіту праз Беларусь і Польшчу. У Грэцыі Лі Сі прымалі на самым высокім узроўні.