BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менскай і Гарадзенскай абласцях пачаліся чарговыя вучэнні

У Менскай і Гарадзенскай абласцях пачаліся двухдзённыя камандна-штабныя вучэнні. Яны адбываюцца пад кіраўніцтвам прызначанага ў ліпені камандуючым Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандра Баса.

Фота: t.me/modmilby

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што мэта новых вучэнняў — удасканаленне роўню гатоўнасці і здольнасці органаў вайсковага кіраўніцтва, злучэнняў і вайсковых частак забяспечыць бесперапыннае кіраванне падпарадкаванымі сіламі ва ўмовах баявых дзеянняў.

«Колькасць удзельнікаў вучэнняў, а таксама асноўных сістэм узбраенняў не перавышае вызначаных Венскім дакументам 2011 года параметраў, якія патрабуюць інфармавання», — падкрэслілі ў Міністэрстве абароны.