BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску адкрылі офіс вайсковага аташэ Ірана

Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валерый Равенка правёў акрэдытацыйную сустрэчу з вайсковым аташэ пры пасольстве Ірана ў Беларусі Алі Тавакалі.

Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, на сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана, а таксама абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Офіс вайсковага аташэ Ірана ў Менску адкрылі ўпершыню.