BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску і Берасці адкрыліся ўчасткі для галасавання казахстанцаў

Участкі для галасавання на рэферэндуме ў Казахстане адкрыліся 15 сакавіка ў амбасадзе гэтай краіны ў Менску і яе Генеральным консульстве ў Берасці. Пра гэта паведамляе казахстанская дыпмісія.

Фота: БелТА

Рэферэндум па змене Канстытуцыі ініцыяваны прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым.

Праект новай Канстытуцыі прадугледжвае яе маштабнае абнаўленне. Паводле ацэнак СМІ, змены закрануць каля 84–87% тэксту дакумента.

Сярод асноўных прапанаваных змяненняў — пераўтварэнне двухпалатнага парламента ў аднапалатны, скарачэнне паўнамоцтваў заканадаўчага органа і інш.

Таксама прапануецца скарэктаваць статус русейскай мовы. Цяпер у Канстытуцыі гаворыцца, што ў дзяржустановах расейская мова выкарыстоўваецца “нароўні з казахскай”, у новай версіі асноўнага закона — што “разам з казахскай”.