BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пачынаюць падрыхтоўку да маштабнага параду

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што з 18 сакавіка цягам пяці тыдняў будуць перакрываць аўтамабільны рух у сталіцы для правядзення трэнавання тэхнікі механізаванай калоны, што будзе ўдзельнічаць у вайсковым парадзе 9 траўня.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, рух будуць абмяжоўваць раніцай і ўвечары прыблізна на гадзіну. 

Раней у Міністэрстве абароны Беларусі анансавалі «маштабны» вайсковы парад. У ім плануюць удзел больш як 24 парадных разлікаў і самалётаў з запрашэннем вайскоўцаў з Расеі і Кітая.

Беларускае Радыё Рацыя

Здымак ілюстрацыйны