У Менску заявілі, што фіксуецца павелічэнне ўкраінскай групоўкі каля мяжы з Беларуссю. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі “папярэджвае аб недапушчальнасці правакацый”.

“Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атрада Дзяржаўнай памежнай службы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фармаванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны, — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. — На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: уключна з амерыканскімі “Брэдлі”, рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню HIMARS, зенітныя самаходныя ўстаноўкі “Гепард” нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паражэння”.
Аднак ніякіх доказаў не было прадстаўлена. Падкрэсліваецца, што беларускія памежнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме і рэагуюць на змены сітуацыі “сумесна з Міністэрствам абароны”. Цяпер “праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па выведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай мяжы”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Дзяржаўны памежны камітэт