Праваабаронца і сузаснавальнік цэнтра «Мемарыял» Алег Арлоў афіцыйна стаў Ганаровым грамадзянінам Парыжу. Урачыстая цырымонія адбылася ў мэрыі горада, паведамляе t.me/viasna96.

Алег Арлоў заклікаў рабіць усё магчымае, каб выратаваць тых расейскіх і беларускіх палітычных зняволеных, чые жыцці і здароўе знаходзіцца пад асаблівай пагрозай, выкарыстоўваючы для гэтага працэсы абмену:
«Я разумею, што палітычныя рэпрэсіі ў гэтых краінах спыняцца толькі тады, калі гэтыя рэжымы спыняць сваё існаванне. Спадзяюся дажыць да гэтага. Не магу цяпер не ўспомніць, што 12 гадоў таму Ганаровым грамадзянінам гэтага цудоўнага горада стаў мой сябар, беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Цяпер Алесь сядзіць у найцяжэйшых умовах у турме. Здароўе яго падарвана. Калі мы ўсе разам не здолеем дамагчыся яго выхаду на волю, то ён можа свой велізарны тэрмін не перажыць», – сказаў праваабаронца.