BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Мюнстэры адбылася Вестфальская мірная канферэнцыя

У Мюнстэры адбылася Вестфальская мірная канферэнцыя. У рамках падзеі было абмеркавана мноства ключавых пытанняў еўрапейскай бяспекі і палітыкі, у тым ліку вайна ва Украіне і будучыня Еўропы. Акрамя таго, на канферэнцыі выступіла Святлана Ціханоўская, якая падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Сябра Каардынацыйнай Рады, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў, ацэньваючы ход канферэнцыі, адзначыў:

-Адносна таго, каб падтрымаць Украіну, мы бачым рэальныя крокі, якія могуць быць зробленыя ў выглядзе паставак зброі і выдзялення фінансавых сродкаў. Калі Ціханоўская гаворыць пра падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, не вельмі зразумела, што маецца на ўвазе. Няма нейкіх заклікаў да канкрэтных дзеянняў. Пасля канферэнцыі будзе рэзалюцыя, магчыма нейкія крокі па падтрымцы апазіцыйнага грамадства за межамі Беларусі, то бок, улівання фінансавай дапамогі ў інстытуты.

Адным з самых значных момантаў канферэнцыі стала ўручэнне Вестфальскай прэміі міру Маргарэт Фрыдлендэр — адной з апошніх перажыўшых Халакост, якая прысвяціла сваё жыццё барацьбе з антысемітызмам і абароне дэмакратыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Federico Gambarini/dpa/picture alliance і Офіса Ціханоўскай