У горадзе Мюнстэр (Германія) адкрылася ІІ Вестфальская мірная канферэнцыя, прысвечаная выклікам сучаснага свету і шляхам да ўстойлівага міру ў Еўропе і свеце. Мерапрыемства сабрала палітычных лідараў, экспертаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў бізнесу з усяго кантынента.

Перад прысутнымі выступіла лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская:
-Дыктатары лічылі сябе непераможнымі, але яны зноў і зноў церпяць паразу. Беларусы і ўкраінцы патрабуюць дапамогі ад вас. Нам патрэбна ваша салідарнасць, ваша падтрымка. Нямеччына ўжо працяглы час падтрымлівае наш дэмакратычны рух і цяпер з’яўляецца галоўным саюзнікам Украіны. І гэтую падтрымку Беларусі і Украіны нельга ўспрымаць як дабрачыннасць. Гэта ўнёсак у вашу ўласную бяспеку, у вашу будучыню і мір у Еўропе. Я заклікаю вас, абараняйце гэтыя каштоўнасці! Свабода мацнейшая за любы страх.
Хаду ІІ Вестфальскай мірнай канферэнцыі каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
–Практычных вынікаў тут, мне падаецца, чакаць не трэба. Але такая магчымасць, калі яна ёсць, заявіць пра сябе, звярнуць на сябе ўвагу і засяродзіць увагу на сітуацыі ў Беларусі, канешне, такой магчымасцю трэба карыстацца. Еўропа, канешне, у пэўным сэнсе рыхтуецца. Тое, што зараз адбываецца, Еўропу ніякім чынам не задавальняе. Перамовы, кансультацыі, усё што ідзе, Еўропа адыгрывае ў гэтым зусім маленькую ролю.
2-я Вестфальская мірная канферэнцыя, якая працягнецца цягам некалькіх дзён, засяродзіцца на пытаннях вайны і міру, ролі тэхналогій у сусветным парадку, а таксама на сацыяльных і эканамічных аспектах пераўтварэнняў. Сёлета асноўная тэма — „Умовы для ўстойлівага міру: Еўропа і глабальны кантэкст“.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






