BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“У нас палітычны крызіс у дэмакратычным руху. І яго  трэба вырашаць”

“Давайце канстатаваць, што ў нас палітычны крызіс у дэмакратычным руху. І яго трэба вырашаць”. Кажа юрыст, праваабаронца і палітычны дзеяч Ігар Рынкевіч.

На Сходзе неабыякавых у пятніцу, 21 лістапада, было заяўлена пра стварэнне Беларускай Нацыянальнай Кааліцыі як адкрытай, празрыстай і дэмакратычнай прасторы супрацоўніцтва беларусаў усяго свету. Гэтая падзея выклікала шмат крытыкі ў дэмакратычным асяродку ў замежжы.

Каментуе сітуацыю Ігар Рынкевіч:

 -Нам няма што дзяліць. Мы можам дзяліць толькі камеры ў СІЗА, таму што нам яны падрыхтаваныя. Таму давайце будаваць платформу, камунікацыйныя пляцоўкі, інстытуцыі, якія будуць ужо атрымліваць падтрымку шырокіх колаў беларусаў.

Паводле Ігара Рынкевіча, ён разумеў рызыкі наведвання сходу, але па яго меркаванні, стыгматызацыі не атрымаецца і манаполіі на ісціну ні ў каго няма, таму трэба працаваць шчыра, адкрыта, празрыста:

-І зараз, калі нехта мяне абзаве «неабыякавым», я магу сказаць, што я і ветэран дэмакратычнага руху, і ў пэўным сэнсе «неверагодны», і таксама «неабыякавы», я проста беларус, грамадска-палітычны дзеяч дэмакратычнага нашага руху, эмігранцкіх сіл у тым ліку. І мы апелюем да беларусаў унутры краіны, мы хочам будаваць нашую незалежную, вольную, праеўрапейскую краіну.

Беларуская Нацыянальная Кааліцыя ў сваёй рэзалюцыі таксама заклікала дэмакратычныя сілы Беларусі дзейнічаць у адзінстве, захоўваючы прынцыпы мірнай і маральнай барацьбы.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя