У Брусэлі 5 чэрвеня праходзіць сустрэча міністраў абароны краін-сябраў NATO, дзе на парадку дня — падвышэнне абаронных выдаткаў да 5% ад ВУП,

Асноўнай мэтай візіту міністра абароны ЗША Піта Хегсэта, які прапусціў усе пасяджэнні з Украінай («Рамштайн» і Раду Украіна—NATO), стала менавіта ўзгадненне гэтага новага паказчыка. Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ патлумачыў: галоўная мэта павелічэння абаронных выдаткаў — гэта недапушчэнне нападу на краіну-сябра альянсу. Каб гэтага дасягнуць, NATO павінна максімальна ўзмацніць сваю баяздольнасць.
Амбасадар Злучаных Штатаў пры NATO Мэцью Вітакер, каментуючы патрэбу павялічыць абаронныя выдаткі і тэрміны дасягнення гэтай мэты, назваў Расею «самай вялікай пагрозай» у еўраатлантычнай прасторы. Пры гэтым раней дыпламаты меркавалі, што ЗША хочуць адмовіцца ад такой фармулёўкі.






