BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У NATO папярэдзілі, што Украіну не запросяць у Альянс на ліпеньскім саміце

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг распавёў, што абмяркоўваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падрыхтоўку да саміту ў Вашынгтоне і чакае, што ўкраінскі лідар будзе асабіста там прысутнічаць.

Стольтэнбэрг падкрэсліў, што месца Украіны – у NATO, і аднойчы яна стане чальцом арганізацыі. Аднак не варта разлічваць, што Украіна атрымае запрашэнне ў Альянс у Вашынгтоне.Уладзімір Зяленскі паведаміў, што яны са Стольтэнбэргам у Кіеве абмяркоўвалі, сярод іншага, ідэю стварэння спецыяльнага фонду NATO для падтрымання Украіны аб’ёмам 100 млрд еўраў тэрмінам на пяць гадоў.