BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У NATO плануюць дамовіцца не адпраўляць войскі ва Украіну

На саміце NATO, які пройдзе 9-11 ліпеня ў Вашынгтоне, краіны-ўдзельніцы рыхтуюцца зацвердзіць новы падыход да ўкраінскага канфлікту.

Каардынацыю ваеннай дапамогі Украіне возьме на сябе Альянс, але пры гэтым будзе падпісаная дэкларацыя з адмовай ад непасрэднага ўмяшання ва ўзброены канфлікт.

Пра гэта піша італьянская газета Corriere della Sera са спасылкай на праект дакумента.

Паводле звестак выдання, таксама на саміце NATO будзе вырашана пытанне пра перадачу кіраўніцтва “групай Рамштайн” па дапамозе Украіне. Кіраванне пяройдзе ад кіраўніка Пентагона Лойда Осціна да штаб-кватэры NATO у Бруселі.

Нагадаем, раней прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон казаў, што дапускае магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну.