BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нямеччыне арыштавалі беларуску за парушэнне санкцый ЕЗ

Сёння раніцай каля 85 супрацоўнікаў мытнага дэпартамента Берліна-Брандэнбурга, па даручэнні Берлінскай пракуратуры, правялі арышт, тры канфіскацыі маёмасці і пяць ператрусаў у дачыненні да 46-гадовай грамадзянкі Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны

Яе абвінавачваюць у парушэнні санкцый Еўразвязу супраць Расеі. Затрыманай можа пагражаць да 5 гадоў зняволення.

Паводле следства, абвінавачаная разам з двума меркаванымі саўдзельнікамі, магчыма, вывезла 192 аўтамабілі агульным коштам звыш 21 мільёна еўра. Пры дэкларацыі транспартных сродкаў на экспарт стваралася ўражанне, што яны накіроўваюцца не ў Расею, а ў Беларусь, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. У выніку было ўстаноўлена, што 186 з гэтых аўтамабіляў былі зарэгістраваныя непасрэдна ў Расеі.

Беларуску падазраюць у шэрагу парушэнняў Закона аб знешнім гандлі.