BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нью-Ёрку на Таймс-сквер прайшоў мітынг у падтрымку Украіны

У Нью-Ёрку сотні людзей, у тым ліку прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, выйшлі з сіне-жоўтымі сцягамі ў падтрымку Украіны пасля сваркі Трампа і Зяленскага ў Белым доме. 

Скрыншот з трансляцыі

На галоўную вуліцу Нью-Ёрка людзі выйшлі са сцягамі, плакатамі і транспарантамі з надпісамі: «Украіна/Свабода», «Станем з Украінай», «Абараніце сваіх дзяцей ад дыктатара» і «Стоп Пуцін». Сярод удзельнікаў акцыі былі ўкраінскія вайскоўцы з ампутаванымі канечнасцямі. Таксама падчас акцыі пратэсту супраць Ілана Маска мітынгоўцы былі заўважаныя каля салона Tesla. Там удзельнікі акцыі выйшлі з плакатамі «Стоп перавароту!», «Нацызм», «Злачынца».

Беларускае Радыё Рацыя