У ноч на 14 чэрвеня Іран запусціў чатыры хвалі ракетных удараў па Ізраілю, паведамляе газета Jerusalem Post. Паводле інфармацыі выдання, загінулі дзве жанчыны, адна ў горадзе Гуш-Дан, другая памерла ў бальніцы ў Петах-Цікве, яшчэ як мінімум 70 чалавек пацярпелі.

Фота – © скрыншот
Іранскія ракеты, як мяркуецца, таксама трапілі ва ўрадавы комплекс Кірыя ў Тэль-Авіве, дзе, у прыватнасці, размешчана штаб-кватэра Арміі абароны Ізраіля, паведаміў з Тэль-Авіва Fox News.
Іран паведаміў аб знішчэнні надземнай часткі свайго ключавога прадпрыемства па ўзбагачэнні ўрану ў Натанзе. Пра яе ліквідаванне ў выніку авіяўдараў ВПС Ізраіля на надзвычайным пасяджэнні Савета Бяспекі ААН таксама паведаміў гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі.
Нагадаем, у ноч на 13 чэрвеня Ізраіль нанёс маштабныя ўдары па Іране. ЦАХАЛ і прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху заявілі, што мэта ваеннай аперацыі – знішчыць ядзерныя аб’екты, заводы па вытворчасці балістычных ракет і камандныя цэнтры іранскай арміі.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Іран і Ізраіль спыніць «эскалацыю», перадае ВВС.