У ноч на 27 лістапада ўкраінскія вайскоўцы выявілі 89 ударных беспілотнікаў, якімі Расея атакавала іх краіну, пяць з іх затым паляцелі ў бок Беларусі, РФ і часова акупаваных тэрыторый Украіны, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

Адзначаецца, што атака пачалася ў 19.30 26 лістапада, паводле стану на 9 гадзін раніцы 27 лістапада было збіта 36 беспілотнікаў, 48 — “лакацыйна страчана”.
Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” сцвярджае, што ў ноч на 27 лістапада расейскія беспілотнікі заходзілі ў Беларусь як мінімум двойчы: першы раз — а 23:46 у раёне вёскі Ніжнія Жары (Камарынскі сельсавет Брагінскага раёна Гомельскай вобласці), курсам на Чарнобыль, другі — курсам на вёску Асарэвічы ў тым жа Брагінскім раёне пасля другой гадзіны ночы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае