BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У новай расейскай ядзернай дактрыне гаворыцца пра Беларусь

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зацвердзіў сваім указам асновы дзяржаўнай палітыкі Расеі ў галіне ядзернага стрымання.

Фота: Міністэрства абароны РФ / РИА Новости

Як адзначаецца ў адпаведным дакуменце, апублікаваным на афіцыйным сайце Уладзіміра Пуціна, указ прадугледжвае, што Расея пакідае за сабой права выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку прымянення гэтай або іншай зброі супраць Расеі або яе хаўрусніцы Беларусі.

Апроч таго, Расея зможа прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць яе ці Беларусі як удзельнікаў Саюзнай дзяржавы з выкарыстаннем звычайнай зброі, якая створыць пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці абедзьвюх краін.

Рашэнне аб выкарыстанні ядзернай зброі ўхвальвае прэзідэнт Расеі.

У папярэдняй ядзернай дактрыне Расеі, ухваленай у 2020 годзе, магчымасць выкарыстання ядзернай зброі абумоўлівалася толькі пагрозамі менавіта для расейскай дзяржавы.