BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі сітуацыю з журналістам Андрэем Мялешкам

“Гэта, на жаль, не першы выпадак з беларусамі у Грузіі, але і не масавая з’ява. Па нейкіх прычынах Грузія не тлумачыць прычыны дэпартацыі і не дае магчымасці абскардзіць рашэнне ці папрасіць прытулку”, — распавёў @pozirkonline галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Вячорка

Ён мяркуе, што гэта “хутчэй за ўсё ініцыятыва спецслужбаў”. “У нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі, а праз парламент, на жаль, вырашаць пытанні не ўдаецца”, — дадаў ён.

Беларускі журналіст Андрэй Мялешка ўжо тры гады вымушана жыве ў Грузіі разам з сям’ёй. Уначы пасля вяртання з Польшчы, куды ён выязджаў у адпачынак са старэйшай дачкой, улады Грузіі затрымалі яго ў аэрапорце і прынялі рашэнне дэпартаваць назад у Польшчу.