BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У офісе прэзідэнта Літвы не бачаць праблем з “Пагоняй” на “пашпарце Новай Беларусі”

Цяпер у Літве шэраг грамадскіх актывістаў прасоўваюць ідэю, што беларусы не маюць права выкарыстоўваць сымбаль «Пагоня», паколькі ён з’яўляецца часткай толькі літоўскай гісторыі. Аста Скайсгірыце, дарадца прэзідэнта Літвы, ня бачыць праблемы з выкарыстаннем на «пашпартах Новай Беларусі» сымбалю «Пагоня».

Літоўскія СМІ пачалі ставіць пытанні наконт нібыта «незаконнасці выкарыстання» сымбалю «Пагоня» пасля публікацыі 14 студзеня вокладкі «пашпарту Новай Беларусі».

У Беларусі цяпер выкарыстанне сымбаля «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцяга фактычна забаронена.