1369 дзень расейска-ўкраінскай вайны. У Падмаскоўі гарыць атакаваная дронамі Шатурская ГРЭС.

Пажар на станцыі працягваецца пасля начной атакі і ранкам. Шатурская ГРЭС імя Леніна — адна з найстарэйшых у Расеі, забяспечвае электраэнергіяй і цяплом Маскоўскую вобласць.
У расейскіх пабліках з’явілася інфармацыя, што Крым масава атакуюць дроны. Паводле паведамленняў, наносіліся ўдары па нафтабазе.
У сацыяльных сетках стала вірусным відэа, як у акупаваным Бярдзянску расейцы прымусова забіраюць мясцовых украінцаў у армію, каб ваяваць супраць Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя




