BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўнеслі новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі

У Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўнеслі новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Змены ўнеслі праз удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны, а таксама гандаль украінскімі дзецьмі. У новай версіі Акту дадалі заклік да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Фота: golos.ua

Дакумент таксама замацоўвае намер не прызнаваць любое ўключэнне Беларусі ў так званую “Саюзную дзяржаву”, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі.

Як адзначыў прадстаўнік АПК па замежных справах Валерый Кавалеўскі, абноўленая версія закона даказвае, “наколькі ўважліва сочаць амерыканскія заканадаўцы за сітуацыяй у Беларусі і прапануюць ураду ЗША практычныя крокі”. Паводле яго слоў, у Сенат таксама ўнесены такі законапраект. Чакаецца, што Акт аб дэмакратыі ў Беларусі Кангрэс можа прыняць да канца года.

Беларускае Радыё Рацыя