BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Палку Каліноўскага афіцыйна змяніўся камандзір

Павел Шурмей (пазыўны “Дзядзька”) афіцыйна прызначаны часова выконваючым абавязкі камандзіра Палка Каліноўскага. Дзяніс Прохараў (“Кіт”) перадаў яму свае абавязкі.

Павел Шурмей. Фота: Полк Каліноўскага

Пра перастаноўкі ў кіраўніцтве палка стала вядома ў пачатку ліпеня, аднак афіцыйная інфармацыя была агучаная толькі 19 ліпеня, – паведамляе reform.news. Прызначэнне праводзіцца ў рамках рэформ па павышэнні эфектыўнасці падраздзялення, якую полк пачаў у красавіку гэтага года. Праца над рэформамі працягнецца, заяўляе полк.

Павел Шурмей – беларускі вясляр, які прымаў удзел у дзвюх Алімпійскіх гульнях. Ён адзін з беларускіх добраахвотнікаў Палка імя Кастуся Каліноўскага. У сакавіку 2023 года стала вядома, што ў Беларусі завочна распачалі крымінальную справу супраць яго. У чэрвені паведамлялася, што ў Расеі яго аб’явілі ў вышук.