BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У парадзе ў Менску будуць удзельнічаць танкі з Расеі

У Беларусь прыбылі савецкія танкі Т-З4, якія прымуць удзел у ваенным парадзе да Дня Незалежнасці 3 ліпеня, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

“Жыхары і госці сталіцы ўбачаць 10 легендарных танкаў Перамогі на ваенным парадзе ў Менску, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

«Танкі Т-34, якія прыбылі з Расейскай Федэрацыі, знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане і гатовыя не толькі прайсці ўрачыстым маршам на парадзе, але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу”, – падкрэсліў намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі палкоўнік Сяргей Томчык.

Парад традыцыйна пройдзе 3-га ліпеня ля стэлы “Мінск – горад-герой”.

Фота: Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр»