Пытанне беларускіх палітвязняў, як на асобных пасяджэннях, так і на сустрэчах з нацыянальнымі дэлегацыямі, прасоўваюць ў ПАРЕ. Да трэцяга кастрычніка праходзіць восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дзе прысутнічае і дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі.

Пра беларускія пытанні, што там гучаць – расказала лідарка дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў ў ПАРЕ, прадстаўніца Каардынацыйнай рады Беларусі – Аляксандра Мамаева:
-Пытанні палітвязняў абмяркоўваліся на сустрэчах з кожнай нацыянальнай дэлегацыяй – гэта Польшча, Германія, Бельгія, Вялікабрытанія. І мы прасілі іх таксама дапамагаць палітвязням не толькі палітычна, але, напрыклад, тым, каго прымусілі пакінуць тэрыторыю Беларусі, дапамагаць з легалізацыяй, з вырашэннем тых праблем, з якімі яны зараз сутыкаюцца.
За кратамі сёння па ацэнках беларускіх праваабаронцаў – 1197 чалавек, якіх прызналі палітвязнямі. Праваабаронцы дадаюць, што з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4168 чалавек. Адбываюцца вызваленні, але таксама ў Беларусі судзяць новых людзей.
Беларускае Радыё Рацыя






