BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчу прыбылі ўсе заказаныя ў 2019 годзе ўстаноўкі HIMARS

У Польшчу прыбылі апошнія дзве з 20 амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, набытых у лютым 2019 года. Пра гэта паведаміла Агенцтва ўзбраенняў Польшчы ў сацсетцы X.

Пастаўленыя пускавыя ўстаноўкі абсталяваны навучальнымі платформамі M68A2 для трэніровачных мэт.

Аднак гэта, відавочна, не апошнія польскія закупкі легендарнага HIMARS. 7 лютага 2023 года Дзярждэпартамент ЗША санкцыянаваў продаж Польшчы 18 камплектных пускавых установак на амерыканскім шасі Oshkosh M1140 і 468 пускавых модуляў Launcher-Loader Module Kit, якія плануецца ўсталяваць на шасі польскіх грузавікоў Jelcz. Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб продажы Польшчы 45 ракет ATACMS і 9084 ракет GMLRS розных версій, паведамляе portalmilitarny.pl.