ЗША перадыслакуюць войскі з польскай Ясёнкі. Пра гэта гаворыцца ў заяве амерыканскага камандавання войска ЗША у Еўропе і Афрыцы.

Foto: MON / x.com
«Армія ЗША ў Еўропе і Афрыцы аб’яўляе аб запланаванай перадыслакацыі ваеннага абсталявання і персаналу ЗША з Ясёнкі ў Польшчы ў іншыя месцы ў краіне. Гэта з’яўляецца часткай больш шырокай стратэгіі па аптымізацыі ваенных аперацый ЗША, падвышэнні роўню падтрымкі саюзнікаў і партнёраў, а таксама падвышэнні эфектыўнасці», – гаворыцца ў паведамленні.
Ясёнка – населены пункт пад Жэшувам, дзе размешчаны аэрапорт. З 2022 года ён стаў хабам, праз які ва Украіну пастаўлялася значная частка ваеннай дапамогі. Польскія ўлады запэўніваюць, што амерыканцы не выводзяць сваіх вайскоўцаў з краіны, а сама аперацыя была ўзгоднена і запланавана.






